Статистика ротаций Количество проигрываний композиции на радио в Москве
Текст песни Песняры — Рушники
Рушнiкi
(Н.Петренко - Г.Соколова)
У суботу Янка ехаў ля ракi,
Пад вярбой Алёна мыла рушнiкi.
- Пакажы, Алена, броды земляку,
Дзе тут пераехаць на канi раку.
- Адчапiся, хлопец, едзь абы-куды,
Не муцi мне толькi чыстае вады.
Ў маркоце Янка галавой панiк,
Упусцiла дзеўка беленькi ручнiк.
- Янка, мой саколiк, памажы хутчэй,
Ой плыве, знiкае рушнiчок з вачэй.
- Любая Алёна, я ж вады баюсь.
Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.
Супынiўся гнедый пад вярбой густой,
Цалавала Янку Лена над ракой.
Стала цiха-цiха на усёй зямлi...
Па рацэ далёка рушнiкi плылi.